Галоўная

Сям`я года 2024

 

#семья#семьягода#семьягода2024#конкурс

У Беларусі пройдзе VI Рэспубліканскі конкурс "Сям`я года-2024"

Конкурс "Сям'я года" праходзіць у Беларусі шосты раз - першы адбыўся ў 2012 годзе. За гэты час сямейнае спаборніцтва стала ўжо традыцыйным у нашай краіне святам, якое накіравана на захаванне духоўна-маральных каштоўнасцей сям'і, прасоўванне ў грамадстве ідэі адказнага бацькоўства, папулярызацыю ў грамадстве, асабліва ў маладзёжным асяроддзі, сямейнага ўкладу жыцця.

Конкурс аб'яднаў тысячы сем'яў па ўсёй краіне. У дні падрыхтоўкі, удзелу сям'і знаёмяцца з каштоўнасцямі і традыцыямі адна адной, запазычваюць лепшае і часта становяцца проста сябрамі. У далейшым, прасоўваючы пазітыўны вобраз сваёй сям'і, удзельнікі конкурсу становяцца прыкладам для маладога пакалення.

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года" плануецца правесці 15 мая 2024 г. у г. Брэсце.

Даведачна:  Арганізатарам конкурсу ў рэспубліцы выступае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пры ўдзеле Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускага саюза жанчын.

Арганізатарам абласнога конкурсу выступае камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама пры ўдзеле галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, упраўлення адукацыі аблвыканкама, упраўлення аховы здароўя аблвыканкама, Брэсцкай абласной арганізацыі "Белая Русь" і інш.


У рамках конкурсу выконваюцца 2 конкурсныя заданні:

1. "Мая сям'я - мая краіна" (да пятнаццаці хвілін), якое прадугледжвае:
- прадстаўленне візітнай карткі сям'і "Радавод";
– прэзентацыю сацыяльна-значнага праекта, які адлюстроўвае ўклад сям'і ў жыццё рэгіёна.
2. «Мы - таленты!» (да дзесяці хвілін).

Пераможцам абласнога этапа конкурсу ўстанаўліваюцца грашовыя прэміі:

– за I месца – да 30 базавых велічыняў;
- за II месца - да 20 базавых велічынь;
- за III месца - да 15 базавых велічынь.

Сям'я - пераможца абласнога этапу конкурсу накіроўваецца для ўдзелу ў фінале - рэспубліканскім конкурсе, які прымеркаваны да святкавання Дня маці (14 кастрычніка), праводзіцца ў г. Мінску.

Палажэнне аб арганізацыі і правядзенні першага этапа рэспубліканскага конкурсу Сям'я года

ДрукавацьE-mail

  • pomogut
  • Портал рейтинговой оценки

  • Брестский облисполком
  • Детский правовой сайт
  • Официальный сайт Республики Беларусь
  • БелТА
  • Единый портал элетронных услуг
  • Министерство труда и социальной защиты Республики Беларусь
  • Совет Министров Республики Беларусь
  • Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  • pomogut
  • Портал рейтинговой оценки

  • Брестский облисполком
  • Детский правовой сайт
  • Официальный сайт Республики Беларусь
  • БелТА
  • Единый портал элетронных услуг
  • Министерство труда и социальной защиты Республики Беларусь
  • Совет Министров Республики Беларусь
  • Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Joomla веб-мастер