Аб цэнтры

Пра цэнтр

Дзяржаўная установа «Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» з'яўляецца дзяржаўнай установай сацыяльнага абслугоўвання дзейнасць якой накіравана на арганізацыю сацыяльнага абслугоўвання грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у формах паўстацыянарнага, нестацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання, сацыяльнага абслугоўвання дома і замяшчаючай сям'і, а таксама садзейнічанне актывацыі уласных намаганняў грамадзян па папярэджанні, пераадоленні цяжкай жыццёвай сітуацыі і (або) адаптацыі да яе, ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельстве ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі.

Установа зарэгістраваная Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам 27 сакавіка 2006 г. у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў № 290460959

 
АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ
  • удзел у адсочванні сацыяльнай і дэмаграфічнай сітуацыі, у прагназаванні сацыяльных працэсаў і выпрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва рэгіёна;
  • выяўленне і дыферэнцыраваны ўлік грамадзян і сем'яў, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, вызначэнне неабходных ім форм дапамогі і перыядычнасці яе прадастаўлення;
  • аказанне грамадзянам сацыяльна-бытавых, псіхалагічных, прававых, кансультацыйных паслуг, матэрыяльнай дапамогі, садзейнічанне ў сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі грамадзян;
  • супрацоўніцтва з дзяржаўнымі, грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыямі, уключаючы міжнародныя і замежныя, у вырашэнні пытанняў аказання сацыяльнай дапамогі і падтрымкі грамадзянам, якія маюць у гэтым патрэбу;
  • абагульненне і ўкараненне сучасных тэхналогій сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у залежнасці ад характару патрэбнасці і мясцовых сацыяльна-эканамічных і дэмаграфічных умоў;
  • інфармацыйна-асветніцкая дзейнасць па актуальных пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай палітыкі;
  • правядзенне мерапрыемстваў па павышэнні прафесійнага ўзроўню работнікаў установы.

 

СТРУКТУРНЫЯ ПАДРАДЗЯЛЕННІ 

  • аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, адаптацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту (6-40-41, 6-28-18);
  •  сацыяльнай дапамогі дома (6-40-43);
  • аддзяленне першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання, і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі (6-40-44, 6-40-45, 6-40-46).

ДЫРЭКТАР ЦЭНТРУ

- ажыццяўляе непасрэднае кіраванне цэнтрам;
- дзейнічае ад імя цэнтра без даверанасці, прадстаўляе цэнтр ва ўсіх арганізацыях;
- заключае дагаворы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў банках у межах сваёй кампетэнцыі;
- у межах, устаноўленых заканадаўствам, статутам цэнтра, распараджаецца маёмасцю і нясе персанальную адказнасць за захаванасць маёмасці і яе эфектыўнае выкарыстанне;
- у межах выдзеленых фінансавых сродкаў зацвярджае бюджэтны каштарыс цэнтра, а ў межах штатнай колькасці - штатны расклад цэнтра;
- ажыццяўляе прыём на працу, падбор, расстаноўку і звальненне работнікаў цэнтра, зацвярджае іх службовыя інструкцыі, выдае загады і дае ўказанні, абавязковыя для ўсіх работнікаў цэнтра;
- у адпаведнасці з заканадаўствам прымяняе меры заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання да работнікаў цэнтра;
- выступае бокам ад імя наймальніка ў калектыўных дагаворах з работнікамі цэнтра;
- зацвярджае правілы ўнутранага распарадку цэнтра;
- ажыццяўляе іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

  • pomogut
  • Портал рейтинговой оценки

  • Брестский облисполком
  • Детский правовой сайт
  • Официальный сайт Республики Беларусь
  • БелТА
  • Единый портал элетронных услуг
  • Министерство труда и социальной защиты Республики Беларусь
  • Совет Министров Республики Беларусь
  • Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  • pomogut
  • Портал рейтинговой оценки

  • Брестский облисполком
  • Детский правовой сайт
  • Официальный сайт Республики Беларусь
  • БелТА
  • Единый портал элетронных услуг
  • Министерство труда и социальной защиты Республики Беларусь
  • Совет Министров Республики Беларусь
  • Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Joomla веб-мастер