Аддзяленні

Адрас: 225432, г. Ганцавічы, вул. Мантажнікаў, 18, (1 паверх)

Тэлефон: 8 (01646) 6-28-18

Заг. аддзяленнем: Кахавец Галіна Мікалаеўна

Кіраўнікі гурткоў: Ціткова Ірына Рыгораўна, Кудравец Лілія Аляксандраўна, Арцёменка Надзея Сямёнаўна

Спецыяліст па сацыяльнай рабоце, кіраўнік гуртка: Озюрт Наталля Антонаўна

Рэжым працы аддзялення:

Панядзелак-пятніца: з 8.00 да 17.00

Абедзенны перапынак: з 13.00 да 14.00

Выхадныя дні: субота, нядзеля

 

Адрас: 225432, г. Ганцавічы, вул. Матросава, 64Б

Спецыяліст па сацыяльнай рабоце: Марцінкевіч Людміла Валер'еўна

Спецыяліст па сацыяльнай рабоце: Козак Алена Станіславаўна

Інструктар па працоўнай тэрапіі: Курылік Валянціна Паўлаўна

Тэлефон: 8 (01646) 6-40-41

Рэжым працы аддзялення:

Панядзелак-пятніца: з 8.00 да 17.00

Абедзенны перапынак: з 13.00 да 14.00

Выхадныя дні: субота, нядзеля

 


 

Мэта дзейнасці аддзялення

 

аказанне пажылым грамадзянам, інвалідам, у тым ліку выпускнікам цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-бытавых, сацыяльна-педагагічных, сацыяльна-псіхалагічных, сацыяльна-рэабілітацыйных і сацыяльна-пасрэдніцкіх паслуг у форме паўстацыянарнага абслугоўвання.

Асноўныя напрамкі дзейнасці

- выяўленне і дыферэнцыраваны ўлік інвалідаў, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі;

-забеспячэнне дзённага знаходжання інвалідаў і пажылых грамадзян;

- распрацоўка індывідуальных планаў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў на падставе праграмы, падбор неабходнага пераліку і аб'ёму сацыяльных паслуг, іншых відаў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі, удзел у ацэнцы іх рэзультатыўнасці;

- развіццё здольнасцей, інтарэсаў і працоўных навыкаў у інвалідаў, якія забяспечваюць рэалізацыю іх патэнцыйных працоўных магчымасцей;

- уцягванне інвалідаў з улікам наяўных магчымасцей у розныя формы грамадскага жыцця, у творчую дзейнасць, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы;

-арганізацыя вольнага часу і стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць зносінам і падтрыманню актыўнага ладу жыцця пажылых грамадзян і інвалідаў;

-падрыхтоўка і правядзенне культурна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, свят, конкурсаў, выставак;

- фарміраванне і забеспячэнне дзейнасці аб'яднанняў па інтарэсах, клубаў па інтарэсах.

На базе аддзялення працуюць гурткі: "Крэатыўнае рукадзелле", "Сакрэты даўгалецця", "Нашы рукі не для нуды".

Клубы: "Сардэчна запрашаем", "На крылах веры", "Школа здароўя".

Арганізавана работа курса "Кампутарная пісьменнасць".

Пры аддзяленні дзейнічае валанцёрская група "Клопат".

Літаратурная гасцёўня: "Нам года не бяда".

Вакальны гурт "Журавiны".

Арганізавана гуртковая работа: "Азбука актыўнага жыцця", "Вясёлка творчасці".

Грамадзяне, якія звярнуліся ў аддзяленне для заключэння дагавора аказання сацыяльных паслуг, прадстаўляюць наступныя дакументы:

- пісьмовую заяву грамадзяніна;

- дакумент, які сведчыць асобу;

- пенсіённае пасведчанне;

- дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы (пасведчанне інваліда);

- медыцынскую даведку аб стане здароўя, якая змяшчае інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасці супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг у форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання;

- суправаджальныя дакументы з ЦКРНіР (для выпускнікоў гэтых цэнтраў).

  • pomogut
  • Портал рейтинговой оценки

  • Брестский облисполком
  • Детский правовой сайт
  • Официальный сайт Республики Беларусь
  • БелТА
  • Единый портал элетронных услуг
  • Министерство труда и социальной защиты Республики Беларусь
  • Совет Министров Республики Беларусь
  • Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  • pomogut
  • Портал рейтинговой оценки

  • Брестский облисполком
  • Детский правовой сайт
  • Официальный сайт Республики Беларусь
  • БелТА
  • Единый портал элетронных услуг
  • Министерство труда и социальной защиты Республики Беларусь
  • Совет Министров Республики Беларусь
  • Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Joomla веб-мастер