Прафілактыка хатняга гвалту

ІНФАРМАВАНАЯ ЗГОДА

аб перадачы звестак у Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (далей - ТЦСАН) аказвае дапамогу ахвярам хатняга гвалту.

Хатняе насілле - наўмысныя дзеянні фізічнай, псіхалагічнай, сэксуальнай накіраванасці аднаго члена сям'і ў адносінах да іншага члена сям'і, якія парушаюць яго правы, свабоды, законныя інтарэсы і прычыняюць яму фізічныя і (або) псіхічныя пакуты.

Вам прапануюць падпісаць гэты дакумент, калі Вы жывяце на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна і сутыкнуліся з праблемай гвалту ў сям'і.

Падпісваючы гэты дакумент, Вы даяце дазвол на перадачу інфармацыі пра Вас (прозвішча, імя, імя па бацьку, кантактная інфармацыя, кароткае апісанне жыццёвай сітуацыі) супрацоўнікам ТЦСАН. На падставе гэтай інфармацыі спецыяліст ТЦСАН зможа звязацца з Вамі найбольш зручным для Вас спосабам.

Уся інфармацыя аб кліенце і яго сям'і, атрыманая супрацоўнікам ТЦСАН, з'яўляецца канфідэнцыйнай, гэта значыць не падлягае разгалашэнню трэцяй асобай.

TЦСАН можа прапанаваць наступныя віды дапамогі:

- псіхалагічная дапамога ахвяры гвалту ў сям'і і яе блізкім;

- садзейнічанне ў атрыманні і афармленні ўсіх відаў ільгот і гарантый, прадугледжаных заканадаўствам (атрыманне і аднаўленне неабходных дакументаў, афармленне льгот і дапамог і г.д.);

- кансультацыйна-інфармацыйныя паслугі;

- сацыяльна-прававая дапамога (кансультацыя юрыста і г.д.).

Усе паслугі ТЦСАН прадастаўляюцца БЯСПЛАТНА

Вы маеце права адмовіцца ад паслуг ТЦСАН на любым этапе. Адмова не паўплывае на Ваша абслугоўванне ў iншых установах раёна, на атрыманне льгот, пенсiй i дапамог i г.д.

 

Кантактны тэлефон Ганцавіцкага ТЦСАН 6 40 45

  • pomogut
  • Портал рейтинговой оценки

  • Брестский облисполком
  • Детский правовой сайт
  • Официальный сайт Республики Беларусь
  • БелТА
  • Единый портал элетронных услуг
  • Министерство труда и социальной защиты Республики Беларусь
  • Совет Министров Республики Беларусь
  • Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  • pomogut
  • Портал рейтинговой оценки

  • Брестский облисполком
  • Детский правовой сайт
  • Официальный сайт Республики Беларусь
  • БелТА
  • Единый портал элетронных услуг
  • Министерство труда и социальной защиты Республики Беларусь
  • Совет Министров Республики Беларусь
  • Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Joomla веб-мастер